Навіны Навіны Беларусі

Кандыдат N лёгка выйграе ў Лукашэнкі

Кандыдат N лёгка выйграе ў Лукашэнкі

3407 Праглядаў
Стабілізацыя курсу беларускага рубля і зніжэнне коштаў на расійскія энергарэсурсы ў 2012 годзе паўплывалі як на эканамічнае, так і на палітычнае самаадчуванне насельніцтва. Праўда, не значна.

Так, калі параўноўваць вынікі апытанняў НІСЭПД у верасні і снежні, колькасць тых, хто лічыць віноўнікам цяперашняга крызісу ў Беларусі прэзідэнта, скарацілася з 61,2% да 53,7% (затое «вінаватасць» урада ўзрасла з 41,3% да 44,6%, а парламента — з 11,9% да 19,5%). Адпаведна, колькасць недавяраючых кіраўніку краіны зменшылася з 62% да 54,5%, а тых, хто давярае, — павялічылася з 24,5% да 31,2%.

Яго электаральны рэйтынг павялічыўся з 20,5% да 24,9%.

Разам з тым, колькасць тых, хто чакае паляпшэння жыцця ў Беларусі пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта, па-ранейшаму перавышае колькасць тых, хто чакае пагаршэння (31,7% супраць 21,5%), а колькасць тых, хто лічыць, што жыццё застанецца такім самым, скарацілася з 34,8% да 26,9%. Толькі 31,3% лічаць, што Лукашэнка разумее праблемы і клопаты такіх людзей, як яны самі, а 52% адмоўна адказалі на гэтае пытанне.

А на пытанне: «Калі б Вы ведалі чалавека, які мог бы паспяхова канкураваць з А. Лукашэнкам на наступных прэзідэнцкіх выбарах, то прагаласавалі б за яго або за А. Лукашэнку?» вялікая частка рэспандэнтаў (44,6%) адказалі, што прагаласавалі б за такога кандыдата, 21,7% — прагаласавалі б за Лукашэнку, а 33,4% — пакуль не ведаюць і паглядзелі б па абставінах.

Інакш кажучы, у грамадскай думцы прэзідэнт усё яшчэ застаецца ў відавочным «мінусе», канстатуюць сацыёлагі НІСЭПД.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны