Навіны Навіны Руху

Суд прыняў да разгляду скаргу актывіста на ідэолага Брэста

Суд прыняў да разгляду скаргу актывіста на ідэолага Брэста

2665 Праглядаў Брэст
Слуханні па скарзе каардынатара Руху «За Свабоду» щ Брэсцкай вобласці Дзяніса Турчаняка на дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама адбудуцца 4 студзеня а 15-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна.

Пра гэта паведамляецца ў позве, якой ён запрошаны на разгляд скаргі.

На думку Дзяніса Турчаняка, намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама па ідэалогіі спадар Хафізаў парушыў адразу два законы: Закон «Аб мясцовым самакіраванні і кіраванні» (артыкул 3) і Закон «Аб звароце грамадзян» (артыкул 15), калі адмовіўся азнаёміць яго з рашэннем гарвыканкама, якое закранае ягоныя інтарэсы як грамадзяніна.

— Спадар Хафізаў наўмысна парушыў замацаваны ў Законе прынцып галоснасці, згодна з якім улады павінны інфармаваць грамадзян пра свае рашэнні, датычныя жыхароў гораду, па-другое, намеснік старшыні гарвыканкама, калі я пісьмова папрасіў прадаставіць інфармацыю пра дзейнасць уладаў, даслаў мне фармальную адпіску, то бок, адказаў не па сутнасці, — паведаміў Дзяніс Турчаняк.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны