Навіны Навіны Беларусі

Чаго вартая клятва Лукашэнкі?

Чаго вартая клятва Лукашэнкі?

3264 праглядаў
«Я клянуся самым дарагім і каштоўным, што ў мяне ёсць, што я не фальсіфікаваў гэтыя выбары», — заявіў Лукашэнка.

А вось яго цытата канца 2006 года, у сакавіку якога адбыліся папярэднія выбары прэзідэнта: «Апошнія выбары мы сфальсіфікавалі, я ўжо заходнікам гэта казаў. За прэзідэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5 адсотка. Кажуць: „Гэта не еўрапейскі паказчык“. Мы зрабілі 86. Гэта праўда было. Да выбараў нам гаварылі, што калі будуць прыкладна еўрапейскія паказчыкі на выбарах, то мы вашы выбары прызнаем. мы збіраліся зрабіць еўрапейскія паказчыкі. Але таксама, бачыце, не атрымалася».

Пасля гэтага Лукашэнка пацвярджаў перапісванне вынікаў выбараў у бок змяншэння свайго выніку на іх.

Пасля сённяшняй клятвы ўзнікае пытанне: калі ён хлусіць, а калі кажа праўду? Сур’ёзныя пытанні застаюцца, нават калі Лукашэнка рабіў акцэнт на тым, што менавіта ён сам не фальсіфікаваў вынікі выбараў ці што не фальсіфікаваў менавіта выбары-2010, адзначаюць «Мы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны