Навіны Навіны Беларусі

«Як толькі вы на выбарах скажаце „не“ Лукашэнку, заўтра мяне не будзе»

«Як толькі вы на выбарах скажаце „не“ Лукашэнку, заўтра мяне не будзе»

3189 Праглядаў
«Як толькі вы на выбарах скажаце „не“ Лукашэнку, заўтра мяне не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на рэмарку карэспандэнта газеты «Народная воля» Марыны Коктыш, што абяцаў сысці, калі адчуе, што супраць яго большасць беларусаў.

На заўвагу журналіста: «Дык я тры гады кажу „не“, а вы ўсё тут», Лукашэнка сказаў: «Дык гэта вы асабіста. Вы мне таксама, можа быць, у чымсьці не падабаецеся, аднак вы ў „Народнай волі“ працуеце. І „Народная воля“ выходзіць. І калі мяне інфармуюць пра пазіцыю Іосіфа Сярэдзіча (галоўны рэдактар „Народнай Волі“. — БелаПАН.), жорсткую пазіцыю, я кажу: „Ну няхай, мужыкі, усялякае бывае“. Я нават ведаю, у каго ён грошы просіць. Вы не ведаеце, а я ведаю. Ну дапамажыце яму, кажу бізнесменам, дапамажыце, нічога страшнага, павінна б жыць у нас і апазіцыйная газета. А вы ўсё думаеце, што я хачу вас закрыць. Хацеў бы, даўно закрыў».

На рэмарку журналісткі аб тым, што ў Беларусі адсутнічаюць незалежныя сацыялагічныя цэнтры, Лукашэнка парыраваў, што ніякія сацапытанні не адлюстроўваюць рэальнага становішча спраў. «Ніякія сацыялагічныя апытанні болей не скажуць, чым канкрэтнае галасаванне на выбарах, — сказаў ён. — Сацыяльныя даследаванні вы публікуеце і ў сябе ў газеце. Адкуль вы бераце іх, не ведаю. Часам вы публікуеце вынікі даследавання тых цэнтраў, якія ў нас не зарэгістраваныя, а гэта ўжо парушэнне закона. І вы несяце за гэта адказнасць, таму што вы незаконна дзейнічаеце. Ну, Бог з вамі, гэта можна перажыць».

Каментуючы змяненні заканадаўства адносна масавых акцый («больш чым тры не збірацца»), Лукашэнка адзначыў: «Я не лічыў, міліцыя не лічыла, колькі вас збіраецца. Але запомніце, калі вы будзеце парушаць закон, і вам падобныя, вы будзеце несці адказнасць. Персанальную. Кожны. Я вам не дазволю парушаць мір і парадак і стыль жыцця іншых людзей, якія прывыклі бачыць Мінск спакойным горадам. Вось мяне не будзе, будзе хтосьці іншы, тады вы тусуйцеся тысячамі, нічым не займайцеся. Бо гэта ўжо было. 92-гі, 93-ці [гады] на маіх вачах. Ну да чаго дамітынгаваліся? Ні грошай не стала, ні краіны, ні прадуктаў харчавання. Нічога не было нават па высокай цане. Я гэтага ў краіне дапусціць не магу».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны