Як распавёў гомельскі лідэр Руху «За Свабоду!» Пётр Кузняцоў, гэтая фотавыстава арганізоўваецца ў рэгіянальных прадстаўніцтвах Руху, і цяпер чарга Гомеля. На ёй прадстаўлены дзесяць лепшых фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць мэсэдж кампаніі «Страху няма!».
Анансаванне выставы, па словах Кузняцова, адбываецца праз асабістыя кантакты, рассыланні і сацыяльныя сеткі. На сённяшні дзень яе ўжо наведалі больш за 50 чалавек, пішуць «Моцныя навіны».
Нагадаем, кампанія «Страху няма!» праводзіцца кааліцыяй «Беларускі выбар» (у якую ўваходзяць Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, партыя «Зялёныя», Саюз «За мадэрнізацыю») з зімы 2010 года, калі Беларусь накрыла хваля паслявыбарныя рэпрэсій. Асноўнай мэтай кампаніі з’яўляецца разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве з дапамогай медыйных акцый.