— Арганізаваць аналагічную па ахопе людзей інфармацыйную акцыю праз традыцыйныя метады, такія, як раздача ўлётак на вуліцах, сёння практычна немагчыма, — лічыць Кузняцоў, — Таму мы вырашылі задзейнічаць больш тэхналагічны і эфектыўны падыход.
Паводле яго слоў, нумары тэлефонаў, якія выкарыстоўваліся для рассылання, «гэта не агульная база, розныя версіі якіх выкладаюцца ў інтэрнэце і дзе палова нумароў непрацоўныя, гэта тэлефонная база менавіта жыхароў Гомеля, сабраная ўручную нашым партнёрам — Грамадзянскай ініцыятывай „Гомельскі Дэмакратычны Форум“, імі ж прадастаўлена праграмнае забеспячэнне для рассылання». Дзякуючы гэтаму Рух разлічвае на высокі працэнт эфектыўнасці, пішуць «Моцныя навіны».