Навіны Навіны Беларусі

Брэсцкі гарвыканкам мае сакрэты ад грамадзян?

Брэсцкі гарвыканкам мае сакрэты ад грамадзян?

3253 праглядаў Брэст
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсце Дзяніс Турчаняк абскарджвае дзеянні намесніка кіраўніка горада, які адмовіўся даць копіі рашэнняў уладаў, што закранаюць інтарэсы грамадзян.

Скарга на дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама Вячаслава Хафізава накіравана ў Брэсцкі аблвыканкам 8 снежня. Гарадскі чыноўнік адмовіўся знаёміць актывіста з дакументамі, якія маглі б дапамагчы выявіць уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці па адрасе вул. 17 Верасня, 26, што месціцца ў цэнтры горада і знаходзіцца ў аварыйным стане. Выяўленне ўладальніка будынка, які мае каштоўнасць, дапаможа прыняць захады па яго абароне.

Каардынатар Руху «За Свабоду» адзначае, што паводле артыкула 54 Канстытуцыі Беларусі, кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную спадчыну, што пытанне захавання помніка закранае ягоныя інтарэсы як грамадзяніна.

Турчаняк нагадвае, што, паводле артыкула 3 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», дзяржаўная палiтыка ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на прынцыпах удзелу грамадзян у ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

На думку Дзяніса Турчаняка, спадар Хафізаў пазбавіў яго магчымасці асабіста ўдзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны, што гарантуецца Законам «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

Таксама адмова прадаставіць інфармацыю пра дзейнасць дзяржаўных органаў, якая закранае інтарэсы грамадзяніна, парушае артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі і артыкул 3 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні».

Дзяніс Турчаняк просіць даць прававую ацэнку адмове намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама спадара Хафізава даць інфармацыю пра дзейнасць дзяржорганаў, абавязаць выканаўчыя ўлады прадаставіць інфармацыю, якая закранае інтарэсы грамадзяніна і, нарэшце, прыцягнуць спадара Хафізава да адміністратыўнай адказнасці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны