— Мясцовы рэферэндум з’яўляецца формай прамога волевыяўлення жыхароў горада ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння. Гэта механізм, які дазваляе народу, як крыніцы дзяржаўнай улады, выказаць сваё меркаванне з нагоды прыняцця якога-небудзь важнага рашэння, якое закранае інтарэсы насельніцтва. Сумневаў у тым, што наяўнасць альбо адсутнасць паркавай зоны ў цэнтры Брэста закранае інтарэсы ўсіх гараджан, у мяне не ўзнікае, — заявіў Турчаняк.
Участак, дзе з часоў заснавання новага Брэста да сярэдзіны ХХ стагоддзя размяшчаўся гарадскі парк (тэрыторыя паміж портам, ЦЭЦ і кутом Леніна—Машэрава), згодна з генпланам Брэста падлягае забудове. Многія ж гараджане аддалі хацелі б бачыць там адноўленую зялёную зону адпачынку. У навукоўцаў — свае інтарэсы.
Дзяніс Турчаняк раней прасіў у сваім лісце ў Брэсцкі гарвыканкам вылучыць усю тэрыторыю гэтага квадрата ў асабліва ахоўную зону і ні ў якім разе не забудоўваць. Гэта месца, фактычна, з’яўляецца гістарычным і культурным помнікам Брэста. Акрамя таго, па звестках даследчыкаў, на гэтым месцы знаходзіўся старажытны паганскі некропаль. Тэрыторыя, перш за ўсё, мае патрэбу ў дбайным археалагічным даследаванні.
Дзяніс Турчаняк таксама, спасылаючыся на міжнародную практыку прымянення Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, мяркуе: «Калі няма грошай на археалагічную выведку сёння, то варта было б надаць гэтай тэрыторыі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і пакінуць яе на час у спакоі, не забудоўваць . Тады тое, што засталося ў зямлі магло б быць даследавана нашымі нашчадкамі».
Артыкул у «Бресцкай газеце», якая апісвае сутнасць праблемы тут.