Такая прапанова была накіравана да мясцовых улад горада Брэст. Сябры Руху прапануюць у Генеральным плане горада над Бугам пашырыць функцыянальную разнастайнасць мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць.
Каардынатар брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк патлумачыў неабходнасць напісання такога звароту:
— Трэба пагадзіцца, што матэрыяльныя сведчанні, якія знаходзяцца ў зямлі, з’яўляюцца еўрапейскай археалагічнай спадчынай, а таксама крыніцай ведаў пра старажытную гісторыю. Неабходная ахова археалагічнай спадчыны павінна быць адлюстравана ў гарадскім планаванні. Мэта гэтай аховы — абарона археалагічнай спадчыны як крыніцы еўрапейскай калектыўнай памяці і прылады для гістарычных і навуковых даследаванняў.
Актывісты лічаць магчымым стварэнне археалагічнага запаведніка «Сярэднявечны Брэст» унутры знешніх абарончых валоў Брэсцкай крэпасці з мэтаю захавання мемарыяльных сведчанняў у горадзе з амаль