Навіны Навіны Руху

На салігорскай сустрэчы з Мілінкевічам пераважала моладзь

На салігорскай сустрэчы з Мілінкевічам пераважала моладзь

4130 Праглядаў Салігорск
Лідэр Руху «За Свабоду» наведаў Салігорск, дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі ды проста зацікаўленымі гараджанамі.

Лідэр Руху «За Свабоду» наведаў Салігорск, дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі ды проста зацікаўленымі гараджанамі.

Сустрэча, на якой прысутнічала больш за 30 чалавек, была прысвечана абмеркаванню тэзісаў праграмы Аляксандра Мілінкевіча, якое перацякло у гутарку пра сучаснае палітычнае і эканамічнае становішча ў Беларусі.

Вельмі паказальна, што большую чатку прысутных на сходзе складалі маладыя людзі. Былі таксама некалькі чалавек сталага веку, у тым ліку маці трагічна загінулай дэмакратычнай актывісткі Яны Паляковай.

Аляксандр Мілінкевіч адказаў на шматлікія пытанні, якія тычыліся ўзаемаадносінаў у асяродку дэмакратычных сілаў, развіцця стасункаў Беларусі і Расіі, выклікаў, якія стаяць на шляху еўраінтэграцыі.

Прысутныя цікавіліся стратэгіяй дэмакратычных сілаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, а таксама выказваліся за неадкладную кансалідацыю палітычных і грамадскіх арганізацый, якія выступаюць за дэмакратычныя змены і еўрапейскі выбар Беларусі. Актывісты таксама ўзнялі пытанне стварэння эфектыўных механізмаў дапамогі канкрэтным людзям, якія церпяць ад рэпрэсій мясцовых уладаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны