Навіны Навіны Руху

Пакараны двойчы

Пакараны двойчы

4488 Праглядаў Гомель
Суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка аштрафавала актывіста Руху «За Свабоду» Уладзімера Няпомняшчых на 105 тысяч рублёў за лаянку. Гэта ўжо другое пакаранне за Народны сход.

7 кастрычніка позна ўвечары спадара Няпомняшчых затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі на праспэкце Леніна, калі ён расклейваў налепкі пра Народны сход. Уладзімер не аднекваўся: сапраўды клеіў.

У дачыненьні да яго склалі пратакол за парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства й да суду адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

10 кастрычніка судзьдзя Алена Цалкова аштрафавала Ўладзімера Няпомняшчых на 175 тысяч рублёў.

Няпомняшчых: «Тады я з палёгкай выйшаў з залі суду. Аднак у калідоры мяне перастрэла судзьдзя Дамненка й запрасіла па абедзе на новы судовы разбор — за лаянку. Я быў вельмі зьдзіўлены гэтай акалічнасьці і папрасіў перанесьці суд, каб сабраць хоць нейкія доказы сваёй невінаватасьці — зрабіць здымкі, пачытаць і капіяваць рапарты міліцыянтаў».

Другі суд завяршыўся сёньня другім штрафам. Вырак выглядаў дзіўным: выкліканыя ў суд супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСу Віталь Ятчанка, Андрэй Казлоў, Аляксандар Дзёмін, якія прысутнічалі на затрыманьні актывіста 7 кастрычніка, засьведчылі, што лаянкі ад яго ня чулі.

Як лічыць Няпомняшчых, судзьдзя пакарала яго на падставе ілжывага рапарту маёра Амельчанкі. І пратакол пра дробнае хуліганства за лаянку, на ягоную думку, склалі на падставе загаду начальства, каб хоць неяк апраўдаць ягоны арышт да суду і ня даць магчымасьці ўзяць удзел 8 кастрычніка ў Народным сходзе.

Паводле Радыё Свабода


Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны