Навіны Навіны Беларусі

Гомельскі Еўраклуб схадзіў ў народ

Гомельскі Еўраклуб схадзіў ў народ

3239 Праглядаў Гомель
Актывісты клуба «Гомель Еўрапейскі» (з сеткі Еўрапейскіх клубаў, арганізаваных Рухам «За Свабоду») правялі маленькую грамадскую кампанію.

Кіраўнік клуба Пётр Філон і Галіна Краўчанка правялі апытанне жыхароў горада наокнт таго, ці хацелі б яны жыць у Беларусі як еўрапейскай краіне і што іх цікавіць пра жыццё ЕС.

Шмат хто адразу нават не змаглі сфармуляваць свой ​​адказ. Некаторыя адказы і пытанні апытаных завялі ў тупік: «А хіба Беларусь — еўрапейская краіна? А якія дакументы неабходныя для выезду на ПМЖ? Якія сацыяльныя гарантыі грамадзян ЕС?».

Пабольш даведацца пра Еўропу ім дапаможа раздадзеных актывістамі бюлетэнь.

Прыкладна трэць апытаных хочуць бачыць Беларусь у складзе Аб’яднанай Еўропы.

Так што працы па прасоўванні еўрапейскіх каштоўнасцяў і ладу жыцця еўрапейцаў яшчэ нямала, пішуць «Моцныя навіны Гомеля».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны