Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч у Гомелі

Мілінкевіч у Гомелі

4181 прагляд Гомель
У сустрэчы з лідэрам Руху «За Свабоду» прынялі ўдзел каля ста актывістаў Гомельшчыны.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. За гэты час перад прысутнымі выступілі кіраўнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, ягоны намеснік Віктар Карнеенка. Лідэр арганізацыі і яго каманда прэзентавалі тэзісы праграмы кандыдата ў прэзідэнты «Зробім Беларусь сапраўднай Еўропай!», прыярытэтамі якой з’яўляецца свабодная, дэмакратычная Беларусь, справядлівыя выбары, выкананне правоз чалавека, курс Беларусі ў аб’яднаную Еўропу.

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць Аляксандру Мілінкевічу вялікую колькасць пытанняў пра асаблівасці існуючай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка заўважыў, што ў ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча ўжо запісалася больш за тысячу чалавек. Увогуле плануецца сабраць групу колькасцю пяць тысяч чалавек.

У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч адзначыў асаблівасці сённяшняй сітуацыі. На яго думуку, зараз «есць сур’ёзныя пагрозы эканамічнаму суверэнітэту, але ёсьць і сур’ёзныя шансы на перамены. Сістэма, пабудаваная на страху, сіле, татальным кантролі ў сённяшніх умовах пачынае прабуксоўваць.

Кажучы пра палітыку Еўразвязу, лідэр арганізацыі заявіў, што ЕЗ не зменіць стратэгію дыялогу з беларускімі ўладамі, адное — скарэктуе методыку і тактыку гэтага працэсу.

Для перамогі на выбарах, на думку Аляксандра Мілінкевіча, патрэбна перамога ў галовах людзей. Трэба заваяваць давер той большасці, якая чакае на перамены.

Паводле каардынатара Руху «За Свабоду» па Гомельшчыне Пятра Кузняцова, гамельчукі даволі добра падтрымліваюць Аляксандра Мілінкевіча. Па выніках сустрэчы пісьмовыя заявы пра далучэнне да ініцыятыўнай групы падалі больш за 80 чалавек.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны