Навіны Навіны Руху

У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча запісалася першая тысяча чалавек

У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча запісалася першая тысяча чалавек

4096 Праглядаў Мінск
Пісьмовую згоду збіраць подпісы за вылучэнне лідэра Руху «За Свабоду» кандыдатам у прэзідэнты ўжо далі 1023 чалавек з ліку сябраў арганізацыі і тых, хто з ёй актыўна супрацоўнічае.

Найбольшая колькасць жадаючых працаваць падчас выбараў у камандзе Аляксандра Мілінкевіча на дадзены момант прадстаўлена жыхарамі Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

— Гэта толькі першы этап фармавання ініцыятыўнай групы. Наступным крокам будзе прапанова далучыцца да кампаніі лідэра Руху «За Свабоду» актывістам партнёрскіх арганізацый, якія на сваім узроўні прымуць рашэнне падтрымаць вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча. Актывісты Руху, а таксама саюзніцкіх арганізацый і складуць касцяк рэгіянальных выбарчых штабоў. Таксама будзе распаўсюджаны заклік да шырокага колу грамадзян краіны далучацца да працы ў камандзе лідэра Руху «За Свабоду». З улікам гэтых захадаў мы арыентуемся на тое, што ў склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўвойдзе пяць тысяч чалавек, — паведаміў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

На дадзены момант гутарка вядзецца пра падрыхтоўку спісаў жадаючых удзельнічаць у кампаніі і збор неабходных звестак, каб у належны час можна было аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўную групу і неадкладна распачаць збор подпісаў. Фармаванне ініцыятыўнай групы і яе афіцыйная рэгістрацыя стане магчымай толькі пасля абвяшчэння выбарчай кампаніі Цэнтрвыбаркамам.

Жадаючыя далучыцца да працы ў ініцыятыўнай групе могуць запоўніць форму ды ў графе «Чым бы маглі дапамагчы кампаніі?» пазначыць — ЗБОР ПОДПІСАЎ. Пры гэтым важна дакладна запоўніць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і адрас рэгістрацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны