Экспертная група «Стратэгічнай думкі» прэзентавала незалежны аналіз стану рынку працы на Гомельшчыне, з якога выцякае, што афіцыйная статыстыка моцна скажае рэальнасць. Калі, паводле дадзеных дзяржаўных органаў, колькасць беспрацоўных ў рэгіёне знаходзіцца ў межах статыстычнай памылкі, то ўважлівы аналіз ды параўнанне розных паказчыкаў даюць кардынальна іншую лічбу: не менш за 20%. Прычым болей за 200 тысяч чалавек нават нешукаюць працу. Частка з іх, магчыма, працуе за мяжой.
Дарэчы, менавіта гэтае пытанне, а ці карысна дзля эканомікі рэгіёна такая з’ява, як экспарт працоўнай сілы, выклікала найбольш жывую дыскусію, якая перакінулася на іншыя сферы, апроч эканамічнай.
У дыскусіі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнік Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, каардынатар «Гомельскага Дэмакратычнага Форума» Дар’я Суворава, эканамічная група «Стратэгічнае думкі» — Аляксей Хацько, Аляксей Харкевіч (ён і рабіў прэзентацыю), Антон Пятроў-Рудакоўскі (усе — маладыя вучоныя), прадстаўнікі мясцовага прафсаюзнага руху, а таксама шэраг зацікаўленых грамадзянаў.
Як паведаміў Пётр Кузняцоў, адзін з ініцыятараў мерапрыемства, вынікі дыскусіі будуць падсумаваныя, а найбольш жыццяздольныя прапановы ўвойдуць ў канчатковую версію экспертнага заключэння. І, калі ўлады не будуць рабіць пэўных захадаў дзеля паляпшэння сітуацыі, напрацоўкі стануцца часткаю пазітыўнага месэджа рэгіянальных дэмакратычных сілаў ў працы з грамадствам.Теги: рынак працы, беспрацоўе, «Народная праграма», рынок труда, безработица, «Народная программа»