Напрацоўкі друкаваліся на сайце «Стратэгічнае думкі» трыма часткамі, а таксама шырока распаўсюджваліся праз сацыяльныя медыі. Ініцыятарам такой працы выступіла грамадская ініцыятыва «Гомельскі Дэмакратычны Форум», якая цяпер мяркуе правесці публічную дыскусію з удзелам шырокіх колаў грамадства ды мэтавых групаў.
Арганізатары кампаніі мяркуюць, што, пасля публічнага абмеркавання, іхнія напрацоўкі могуць стаць ці то матэрыялам, дзеля сістэмнага паляпшэння становішча з боку ўладаў, ці то падмуркам дзеля будучых грамадскіх кампаніяў лабіявання інтарэсаў простых людзей. Усё будзе залежыць ад таго, ці знойдзецца ва ўлады дастаткова волі і зацікаўленасці ў тым, каб дзейнічаць ў гэтым накірунку, у тым ліку і з ўлікам міжнароднага досведу.
Нагадаем, «Народная праграма» — ініцыятыва, якую рэалізуе Рух «За Свабоду», накіраваная на распрацоўку пазітыўнае альтэрнатывы будучыні Беларусі. З мінулага месяца ў шэрагу рэгіёнаў праходзяць лакальныя кампаніі «Народнай праграмы» ў дзеянні, дзе напрацоўкі нацыянальнага ўзроўню пераносяцца на мясцовую глебу.