Навіны Навіны Руху

Беларусь паміж выбарамі

Беларусь паміж выбарамі

4130 Праглядаў Варшава
«Беларусь паміж мясцовымі і прэзідэнцкімі выбарамі» — пад такім назовам у Варшаве праходзіць сустрэча, прысвечаная апошнім падзеям у Беларусі.

У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх праваабарончых арганізацый. Мадэратарам сустрэчы выступае Адам Бусуляну — каардынатар беларускай праграмы арганізацыі Еўрапейскі абмен. Беларускі бок прадстаўляюць юрыст з ПЦ «Вясна» Уладзімір Лабковіч, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, а таксама старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак.

Падчас сустрэчы будуць узнятыя праблемныя пытанні апошніх мясцовых выбараў, абмеркаваны цяперашні стан з правамі чалавека ў Беларусі, і перспектывы прэзідэнцкіх выбараў. У межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя «Рапарта вынікаў маніторынга выбараў». Маніторынг праводзіўся падчас мясцовых выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.

Канферэнцыя праходзіць у памяшканні Хельсінскага Фонда правоў чалавека ў Варшаве.

Аналагічнае мерапрыемства таксама адбудзецца бліжэйшым часам ў Берліне.

Крыніца: new.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны