![]() |
Прэзідэнцкія выбары 2020Апазіцыя ўпершыню за 15 гадоў у пачатку 2020 года дамовілася пра пачатак абрання адзінага кандыдата - працэдуру праймерыз ці Народнае галасаванне. Заяўкі на ўдзел у ім падалі пяць палітыкаў, на сёння працягваюць трое, сярод іх старшыня Руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч. Галасаванне павінна прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года. Але ўжо зараз зразумела, што падрыхтоўка і сама кампанія пройдуць у больш складаных умовах, чым звычайна праз пандэмію каранавіруса. Праз яе ўжо часткова скарочаная працэдура праймерыз. |