![]() |
Прэмія імя Віктара СырыцыВіктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху "За Свабоду" і ТБМ раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У 2017 годзе лаўрэатам стала Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў за арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота, у 2018 адразу дзве рэгіянальныя ініцыятывы: «Жывая мова» з Полацку (Вольгі Дамаскінай) і ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года Вітольда Ашурка, Валера Мінца, Сяргея Пантуса і інш. |